Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:23 ]  Прэзыдэнт Ізраілю знаходзіцца ў Францыі зь дзяржаўным візытам


ПАРЫЖ. Прэзыдэнт Ізраілю Мошэ Кацаў сёньня прыляцеў у сталіцу Францыі з чатырохдзённым дзяржаўным візытам. Яго суправаджае група ізраільскіх бізнэсоўцаў. Адбудуцца сустрэчы Кацава з прэзыдэнтам Францыі Жакам Шыракам, прэм’ер-міністрам Жанам-П’ерам Рафарэнам, а таксама міністрам замежных справаў Дамінікам дэ Вілепэнам. Удзельнікі перамоваў спадзяюцца на паляпшэньне ўзаемадачыненьняў, якія пагоршыліся пасьля крытыкі Парыжам апэрацыяў Ізраілю супраць палестынцаў. Ізраіль таксама выказвае занепакоенасьць антысэміцкімі акцыямі, што адбыліся ў Францыі.
XS
SM
MD
LG