НЬЮ-ЁРК. Чацьверты дзень перамоваў паміж лідэрамі грэцкай і турэцкай грамАдаў пачаўся з таго, што яны пагадзіліся з плянам генэральнага сакратара ААН адносна заключных перамоваў у справе аб’яднаньня выспы. Перамовы паміж лідэрамі грэцкай і турэцкай грамАдаў выспы адбывалісяў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку. Пасярэднікам выступаў генэральны сакратар ААН Кофі Анан. Калі пагадненьне ня будзе дасягнутае, 1 траўня да Эўрапейскага Зьвязу далучыцца толькі грэцкая Рэспубліка Кіпр. Толькі што вядучыя інфармацыйныя агенцтвы сьветы перадалі заяву міністра замежных справаў Грэцыі Яніціса, што лідэры грэкаў-кіпрыётаў і туркаў-кіпрыётаў дамовіліся сустрэцца на наступным тыдні на Кіпры.