МАСКВА. Іван Рыбкін знайшоўся – паведаміла кіраўнік перадвыбарчага штабу кандыдата ў прэзыдэнты Расейскай Фэдэрацыі Ксенія Панамарова. Паводле Панамаровай, Рыбкін патэлефанаваў ёй сёньня і паведаміў, што знаходзіцца ў Кіеве.
ЛЁНДАН. Брытанскія прэм’ер-міністар Тоні Блэр і міністар замежных справаў Джэк Стро сёньня перамаўляліся зь міністрам замежных справаў Лібіі Абдэль-Рахманам Шалькамам. Пасьля сустрэчы Джэк Стро заявіў, што перамовы былі “вельмі плённымі”."Мы маем намер узмацняць кантакты зь Лібіяй, разьвіваць палітычныя, культурныя і гандлёвыя сувязі. Мы дапаможам Лібіі ў перабудове яе эканомікі і будзем супрацоўнічаць у барацьбе з тэрарызмам", -- заявіў Стро.Ён таксама выказаў спадзяваньне, што ў найбліжэйшым часе адбудзецца сустрэча Тоні Блэра зь лібійскім лідэрам Маамарам Кадафі.