Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:46 ]  Індыя і Пакістан ня хочуць далучацца да дамовы аб ЗМЗ


МЮНХЕН. Прадстаўнікі Індыі і Пакістану сёньня заявілі, што будуць змагацца супраць распаўсюду зброі масавага зьнішчэньня. Аднак ніводная з гэтых краін ня мае намеру далучацца да дамовы аб нераспаўсюдзе такой зброі. І Пакістан, і Індыя ўжо маюць ядзерную зброю. На мінулым тыдні стваральнік ядзернай праграмы Пакістану Абдул Кадыр Хан прызнаўся, што перадаваў ядзерныя тэхналёгіі Ірану, Лібіі і Паўночнай Карэі.
XS
SM
MD
LG