ГАЗА. У выніку ракетнага ўдару ізраільскіх войскаў быў забіты лідэр вайсковага крыла палестынскай групоўкі “Ісламскі джыгад” Азіз Аль-Шамі. Пры абстрэле загінуў таксама палестынскі хлопчык, ня менш за 8 чалавек былі параненыя. Кіраўніцтва “Ісламскага джыгаду” заявіла, што адпомсьціць Ізраілю за сьмерць Аль-Шамі.
Таксама сёньня на Заходнім беразе Ярдану тры тысячы палестынскіх і ізраільскіх дэманстрантаў правялі маніфэстацыю пратэсту супраць пабудовы Ізраілем муру бясьпекі на Заходнім беразе.