МАСКВА. Інфармацыйныя агенцтвы паведамляюць пра зьнікненьне аднаго з кандыдатаў на прэзыдэнцкіх выбарах у Расеі Івана Рыбкіна. Сваякі й сябры ня могуць зьвязацца з Рыбкінам з чацьвярга. Іван Рыбкін вядомы сваёй рэзкай крытыкаю на адрас прэзыдэнта Расеі Пуціна. На гэтым тыдні Рыбкін апублікаваў адкрыты ліст, дзе назваў Пуціна наймагутнейшым алігархам Расеі, які кіруе краінаю пры дапамозе страху.