Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:10 ]  Уладзімер Пуцін зьвязаў тэракт у мэтро з плянаванымі прэзыдэнцкімі выбарамі


МАСКВА. Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін лічыць, што выбух у маскоўскім метро пэўным чынам зьвязаны з плянаванымі на сакавік прэзыдэнцкімі выбарамі. Таксама Пуцін падкрэсьліў, што Расея ня пойдзе на перамовы з тэрарыстамі і зробіць усё, каб іх зьнішчыць. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш выказаў глыбокае спачуваньне народу Расеі ў зьвязку з выбухам у маскоўскім мэтро. Паводле апошніх афіцыйных зьвестак, у выніку выбуху загінулі 39 чалавек, 113 пацярпелых знаходзяцца ў шпіталях. Асноўная вэрсія сьледзтва – выбух ажыцьцявіў тэрарыст-сьмяротнік.
XS
SM
MD
LG