Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:04 ]  Тоні Блэр не сумняецца ў правільнасьці "ірацкага дасье"


ЛЁНДАН. Прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Тоні Блэр, выступаючы сёньня ў парлямэнце краіны, высока ацаніў справаздачу лорда Гатана, які цалкам апраўдаў урад у справе так званага “ірацкага дасье”. Напярэдадні Блэр аб’явіў пра пачатак незалежнага расьсьледаваньня з мэтаю праверыць дакладнасьць зьвестак спэцслужбаў, якія цьвердзілі пра наяўнасьць у Іраку зброі масавага зьнішчэньня. Тым часам былы спэцыяліст у пытаньнях узбраеньняў Браян Джоўнс заявіў, што брытанскі ўрад перад пачаткам вайны ў Іраку ігнараваў думку экспэртаў, якія заклікалі старанна праверыць зьвесткі пра ірацкую зброю.
XS
SM
MD
LG