Гаага. Адзін з былых сэрбскіх лідараў Мілан Бабіч вінаваты ў злачынствах супраць чалавечнасьці. Такі вэрдыкт вынес сёньня Міжнародны трыбуналд у Гаазе. Бабіч абвінавачваецца ў перасьледзе нясэрбскага насельніцтва пад час вайны ў Харватыы на пачатку 90-ых гадоў. Тады 80 тысячаў харватаў і мусульманаў былі прымусова дэпартаваныя з сэрбскай Краіны, некаторыя былі зьнішчаныя. Прысуд Бабічу будзе вынесены ў красавіку. Яму пагражае адзінаццаць гадоў зьняволеньня.