СТАКГОЛЬМ. Сёньня ў сталіцы Швэцыі пачынаецца міжнародная канфэрэнцыя супраць гэнацыду. Лідары 60 краінаў сьвету будуць абменьвацца думкамі, як вызначыць набліжэньне этнічных чыстак і масавых забойстваў. Сярод удзельнікаў акцыі – Генэральны сакратар ААН Кофі Анан. Антываенная кааліцыя скрытыкавала арганізатараў канфэрэнцыі за тое, што сярод прысутных на форуме няма прадстаўнікоў Палестыны, Чачэніі, а таксама курдскіх плямёнаў.