БАНГКОК. Таілянд афіцыйна пацьвердзіў першы выпадак сьмерці ад птушынага грыпу. Ахвяра - 6–гадовы хлопчык паходзіў з аднаго з трох раёнаў у цэнтры Таілянду, дзе былі зарэгістраваныя хворыя птушкі. Учора колькасьць ахвяраў птушынага грыпу дасягнула 6 чалавек. Хвароба была зафіксаваная ў Тайвані, Японіі, Паўднёвай Карэі й Камбоджы.