ДАВОС. Звыш дзьвюх тысяч удзельнікаў з 94 краін сьвету, у тым ліку каля 30 кіраўнікоў дзяржаваў, возьмуць удзел у штогадовым Міжнародным эканамічным форуме, які пачынаецца сёньня ў швайцарскім Давосе. На форуме будзе абмяркоўвацца шырокае кола пытаньняў – ад сытуацыі на фондавых і валютных біржах да асваеньня касьмічнай прасторы й праблем глябальнага пацяпленьня.