Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:25 ]  ЗША аб'явілі Садама Хусэйна ваеннапалонным


ВАШЫНГТОН, БАГДАД. Злучаныя Штаты афіцыйна аб’явілі Садама Хусэйна ваеннапалонным. Цяпер былы ірацкі прэзыдэнт зможа карыстацца ўсімі правамі, прадугледжанымі Жэнэўскай канвэнцыяй аб ваеннапалонных. У прыватнасьці, да яго будуць дапушчаныя прадстаўнікі Чырвонага Крыжа. Тым часам у Іраку ўчора 5 чалавек загінулі ў выніку выбуху бомбы каля шыіцкай мячэці ў горадзе Баакуба. Дзясяткі чалавек атрымалі раненьні.
XS
SM
MD
LG