МЕНСК. Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка падпісаў закон аб амністыі, прыняты парлямэнтам у леташнім сьнежні. Згодна з гэтым дакумэнтам, на волю выйдуць 4 тысячы чалавек, якія не пагражаюць бясьпецы грамадзтва. Яшчэ 14-ці тысячам скарочаны тэрмін пазбаўленьня волі. Паводле зьвестак уладаў, у Беларусі 52 тысячы зьняволенных – на 20 працэнтаў больш за так званую максымальную норму.