Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:49 ]  Выбух бомбы на вайсковай базе ў Кандагары


КАНДАГАР. Сёньня два аўганскія жаўнеры былі параненыя ў выніку выбуху бомбы на вайсковай базе ў горадзе Кандагар. Аўганскія ўлады абвінавачваюць ў нападзе тэрарыстычную сетку Аль-Кайда. Міністар унутраных справаў Аўганістану Алі Ахмад Джалалі сёньня сказаў, што два турэцкія тэхнікі, якіх трымаюць у закладніках, хутка будуць вызваленыя. Таксама сёньня прадстаўнікі Арганізацыі аб’яднаных нацыяў заявілі, што першыя дэмакратычныя выбары ў Аўганістане наўрад ці адбудуцца ў чэрвені, як гэта плянавалася раней, таму што ўлады Аўганістану не пасьпяваюць правесьці рэгістрацыю выбарнікаў.
XS
SM
MD
LG