БРУСЭЛЬ Эўразьвяз папярэдзіў Беларусь, што яна можа страціць прывілеі ў гандлі з аб’яднанай Эўропаю з прычыны парушэньня правоў працоўных. Эўракамісія пачала дасьледваньне абвінавачваньняў трох міжнародных прафсаюзных аб’яднаньняў на адрас беларускіх ўладаў. Афіцыйны Менск абвінавачваецца ў перашкодах рэгістрацыі прафсаюзаў, абмяжаваньні іх дзейнасьці і ў рэпрэсіях супраць прафсаюзных лідэраў і актывістаў. Паводле прадстаўнікоў Эўракамісіі дасьледваньне зойме поўгады. Калі абвінавачваньні падцьвердзяцца, Эўракамісія можа скасаваць для Беларусі спрыяльны тарыф у гандлі з краінамі Эўразьвязу. Раней Зьвяз уводзіў падобныя санкцыі толькі аднойчы, у адказ на парушэньні правоў працоўных у Бірме.