ТБІЛІСІ: Прыхільнікі Міхаіла Саакашвілі сьвяткуюць ягоную перамогу на ўчорашніх прэзыдэнцкіх выбарах. Згодна папярэднім вынікам галfсаваньня, Саакашвілі набраў амаль 85 адсоткаў галасоў. Старшыня Цэнтральнай Выбарчай Камісіі Зураб Чьябэрашвілі адзначыў, што перамога Саакашвілі не падлягае сумневу. Сам кандыдат абвесьціў сваю перамогу адразу пасьля закрыцьця выбарчых участкаў. Пры гэтым Саакашвілі абяцаў змагацца з карупцыяй, і прывесьці Грузію да міру і дабрабыту. Саакашвілі выказаўся таксама за больш шчыльныя кантакты з Захадам і сяброўскія адносіны з Расеяй. У лістападзе, пасьля парляменцкіх выбараў, Саакашвілі ўзначаліў магутную хвалю пратэстаў, якая прывяла да адстаўкі прэзыдэнта Эдуарда Шэварднадзэ. За выбарамі назіралі каля 500 замежных назіральнікаў. Яны зафіксавалі толькі невялікую колькасьць дробных парушэньняў ў часе галасаваньня.