БАГДАД. 8-гадовае ірацкае дзіця загінула, а пяць амэрыканскіх салдатаў былі параненыя, калі ў прыпаркаванай машыне ў цэнтры Багдаду выбухнула бомба.
Раней сёньня курдзкая паліцыя застрэліла двох чалавек і параніла 14 іншых падчас дэманстрацыі ў горадзе Кіркук. Падчас дэманстрацыі арабскае і туркмэнскае насельніцтва гораду патрабавала, каб Кіркук застаўся пад кантролем цэнтральнага ірацкага ўраду. Дэманстранты выступалі супраць пляну фэдэралізацыі Іраку, дзе Кіркук мае быць у курдзкай частцы фэдэрацыі.