ЛІСАБОН. У Партугаліі 10 чалавек, сярод якіх былыя адказныя чыноўнікі, абвінавачаныя ў сэксульных дамаганьнях дзяцей. Паліцыя больш за год праводзіла расьледваньні ў прыютах для дзяцей з затрыманым разьвіцьцём. У выніку сярод абвінавачаных названыя былы сябар ураду Пэрозу і былы амбасадар у Паўдзённай Афрыцы Рыту.