ЕРУСАЛІМ. Міністар замежных справаў Эгіпту Ахмэд Махэр прыбывае сёньня зь візытам у Ізраіль. Махэр правядзе перамовы з ізраільскім прэм’ер-міністрам Арыэлем Шаронам, міністрам замежных справаў Сільванам Шаломам і прэзыдэнтам Мошэ Кацавам. Эгіпет выступае ў ролі пасярэдніка на перамовах паміж кіраўніцтвам Палестынскай аўтаноміі й радыкальнымі палестынскімі групоўкамі.