АБУ ДЗІС. Заходні бераг Ярдану. Палестынскі прэм’ер Ахмэд Курэй асудзіў Ізраіль за спробы ізаляваць сябе ад палестынцаў, заміж імкнуцца да ажыцьяўленьня мірнага пляну званага “ дарожнай мапай”.
“ Я разчараваны. Я спадзяваўся нечага новага. Але я хачу пацьвердзіць і паўтарыць нашу пазыцыю. Мы падтрымліваем дарожную мапу. Мы выступаем за аднаўленьне межаў з 4 чэрвеня 67 году. Мы таксама зацікаўленыя ў дасягненьні трывалага пагадненьня і заканчэньня канфлікту”.
Учора, прэм’ер Ізраілю Арыель Шарон заявіў, што ягоная краіна хоча дэмантаваць некаторыя габрэйскія пасяленьні на акупаваных тэрыторыях, разьмясьціць войскі ўздоўж новай мяжы і паскорыць пабудову сьцяны бясьпекі. Злучаныя Штаты заклікалі Ізраіль адмовіцца да любых, аднабаковых крокаў, і неадкладна вярнуцца да стала перамоваў.