ТАЙПЭЙ. Улады Тайваню паведамілі, што ў аднаго з тайваньскіх мэдычных дасьледчыкаў выявілі сьмяротна небясьпечны вірус нетыповай пнэўманіі (САРС). Пасьля гэтага паведамленьня паказчыкі на біржах Тайваню а таксама суседніх Сынгапуру і Ганконгу адразу ж рэзка ўпалі.
Эпідэмія САРСу пачалася летась у лістападзе на поўдні Кітаю і ад таго часу выклікала амаль 800 сьмяротных выпадкаў, у асноўным у Азіі. Ў выніку пацярпела эканоміка азіяцкіх краінаў, бо яны згубілі мільёны даляраў праз скарачэньне турызму. Цяперашні выпадак САРСу ў Тайвані – першы ад 5 ліпеня, калі Ўсясьветная арганізацыя здароўя абвесьціла аб сканчэньні эпідэміі.