Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:07 ]  Коліну Паўэлу зрабілі хірургічную апэрацыю


ВАШЫНГТОН. Як паведамілі ў Дзярждэпартамэнце ЗША, дзяржсакратар Колін Паўэл ідзе на папраўку пасля хірургічнага выдаленьня ракавай пухліны прастаты. Паводле прадстаўніка Дзярждэпартаманту Рычарда Баўчэра, ўчорашняя апэрацыя ў вашынгтонскай клініцы, якая працягвалася дзьве гадзіны, прайшла пасьпяхова. Далей 66-гадовы Пауэл мусіць прайсьці рэабілітайцыйны курс. Выконваць абавязкі Паўэла будзе Рычард Армітэдж. Дзяржсакратар ЗША мяркуе вярнуцца да працы ў студзені.
XS
SM
MD
LG