Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 09:40 ]  41 жыхар Іраку арыштаваны ў зьвязку з забойствам гішпанцаў


БАГДАД. 41 жыхар Іраку быў арыштаваны ўчора амэрыканскімі вайскоўцамі ў зьвязку з забойствам 29 лістапада 7 афіцэраў гішпанскіх спэцслужбаў. Арышты былі праведзеныя ў мястэчку Латыфыя непадалёк ад Багдаду. Сярод затрыманых ёсьць і лідар групоўкі Абу Абдула. Учора Кіроўчая Рада Іраку афіцыйна паведаміла пра стварэньне трыбуналу ў пытаньнях ваенных злачынстваў. Гэта трыбунал атрымае шырокія паўнамоцтвы й будзе займацца пытаньнямі гэнацыду, злачынстваў супраць чалавечнасьці й ваеннымі злачынствамі, што былі зьдзейсненыя цягам 35 гадоў прэзыдэнтцва Садама Хусэйна.
XS
SM
MD
LG