Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:21 ]  Джордж Гарысан - ляўрэат прэміі Дзіцячага фонду ААН


ЛОС-АНДЖЭЛЕС. Учора адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджаньня ляўрэатаў прэміі Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЭФ). Прэміі сярод іншых атрымалі брытанскія акторы Роджэр Мур, Ванэса Рэдгрэйф і Пітэр Усьцінаў. Усе ўганараваныя на працягу доўгіх гадоў застаюцца пасламі добрай волі ЮНІСЭФ – актыўна зьбіраюць сродкі на патрэбы дзяцей ува ўсім сьвеце. Пасьмяротна ляўрэатам прэміі Дзіцячага фонду ААН стаў таксама ўдзельнік легандарнага гурту “Бітлз” Джордж Гарысан – ягоны канцэрт для дапамогі Бангладэш у 1971 годзе паклаў пачатак гуманітарнай дзейнасьці рок-музыкаў.
XS
SM
MD
LG