Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:09 ]  Арганізатары выбухаў у Стамбуле зьвязаныя з Аль-Кайдай


АНКАРА. Арганізатары нядаўніх выбухаў у Стамбуле былі зьвязаныя з Аль-Кайдай, - паведаміў сёньня віцэ-прэм'ер ўраду Турэччыны Абдулаціф Сэнэр. Адказнасьць за чатыры тэракты, ахвярамі якіх сталі больш за 60 чалавек, узялі на сябе тры малавядомыя экстрымісцкія групоўкі. Улады Турэччыны раней не рабілі заяваў адносна міжнародных сувязяў гэтых тэрарыстаў. Сырыя ўчора перадала Турэччыне больш за 20 падазраваных у дачыненьні да выбухаў у Стамбуле.
XS
SM
MD
LG