ЖЭНЭВА. У гэтым швайцарскім горадзе сёньня мае быць падпісаны неафіцыйны плян урэгуляваньня блізкаўсходняга канфлікту, распрацаваны групаю ізраільскіх і палестынскіх грамадзкіх дзеячоў. Падрыхтаваны плян, які прадугледжвае саступкі з абодвух бакоў, падтрымалі дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл, генэральны сакратар ААН Кофі Анан і лідэры вядучых эўрапейскіх дзяржаваў. Супраць жэнэўскага пагадненьня катэгарычна выступіў прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон. Ён заявіў учора, што выстаўленыя палестынскім кіраўніцтвам умовы ня будуць прынятыя. У суботу палестынскі прэм’ер-міністар Ахмэд Курэй выключыў магчымасьць перамоваў з Ізраілем да таго моманту, пакуль ня спыніцца будаваньне загараджальнага муру на Заходнім беразе Ярдану.