Багдад У апошнія дні ў Іраку былі забітыя некалькі замежных грамадзянаў.
Сёньня каля Тыкрыту былі забітыя двое супрацоўнікаў электрычнай кампаніі з Паўдзёнай Карэі, яшчэ два іх суайчынікі былі параненыя. Каля гораду Балад быў забіты цывільны адмысловец з Калюмбіі, яшчэ двое калюмбійцаў былі параненыя.
Каля Багдаду таксама сёньня былі забітыя два амэрыканскія салдаты.
Учора каля ірацкай сталіцы былі забітыя 7 супрацоўнікаў гішпанскай выведкі, адзін быў паранены. Машына выведчыкаў была абстраляная з гранатамёта. На поўначы Іраку каля Тыкрыту былі забітыя два японскія дыпляматы.
Сёньня кіраўнікі ўрадаў Гішпаніі і Японіі – Хасэ Марыя Аснар і Дзюньіціра Каідзумі заявілі, іх краіны працягнуць удзел у аднаўленьні Іраку нягледзячы на гібель сваіх грамадзянаў.