АНКАРА. У Турэччыне яшчэ тром затрыманым выстаўленыя абвінавачаньні ў судзеяньні тэрарыстам, якія арганізавалі выбухі ў Стамбуле на мінулым тыдні. Ахвярамі тэракту сталі болей за 30 чалавек. 15 раней затрыманых былі вызваленыя пасьля допыту. Тым часам турэцкі прэм’ер Эрдаган выступіў з рэзкай заявай, у якой асудзіў пазыцыю МЗС Вялікабрытаніі за тое, што яно ня падало Турэччыне інфармацыі пра падрыхтоўку новых нападаў у Анкары і Стамбуле. У аўторак брытанскае замежнапалітычнае ведамства аб’явіла пра небясьпеку тэрактаў у Турэччыне. Потым з такім самым папярэджаньнем выступіла Аўстралія.