КІШЫНЭЎ. Тысячы дэманстрантаў прайшлі сёньня вуліцамі сталіцы Малдовы, патрабуючы адстаўкі прэзыдэнта Ўладзіміра Вароніна. У ходзе маніфэстацыі мелі месца сутычкі дэманстрантаў з паліцыяй. Пратэсты ў Кішэнэве пачаліся ўчора як рэакцыя на расейскі плян урэгуляваньня малдоўска-прыднястроўскага канфлікту. Згодна з плянам, расейскія войскі маюць заставацца ў рэгіёне зь місіяй міратворцаў.