КАІР. Сёньня, як мяркуецца, сэктар Газа наведае дэлегацыя пасярэднікаў з Эгіпту. Яны сустрэнуцца з прадстаўнікамі ўзброеных палестынскіх груповак, а таксама прэм’ер-міністрам Палестыны Ахмэдам Курэем. Раней прадстаўнікі аўтаноміі абвесьцілі, што спыненьне вагню зь іхнага боку будзе залежаць ад ізраільскіх гарантыяў спыненьня нападаў на лідараў палестынскіх груповак.