РАМАЛА: Палестынскі прэм’ер Ахмед Курэй выказаў спадзяваньне, што ў хуткім часе пачнуцца перамовы з іслямскімі баевікамі ў справе спыненьня агню з Ізраілем. Курэй паведаміў, што перамовы пачнуцца неўзабавае пасьля таго, як прыбудзе кіраўнік разьведвальнай службы Егіпту Амар Сулейман, які будзе пасярэднікам на перамовах. Кабінэт ізраільскага прэм’ера Шарона абмеркаваў ў Ерузаліме стратэгію будучых перамоваў з палестынццамі. Курэй і Шарон, якія падтрымліваюць мірны плян званы “ дарожнай мапай”, маюць сустрэцца на гэтым тыдні. У міжчасе працягваецца гвалт ў Паласе Газы. У часе аперацыі накіраванай супраць кантрабанды зброі, у лягеры для уцекачоў ў Рафах, ізраільскія вайскоўцы застрэлілі двух палестынцаў.