Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:12 ]  У Грузіі працягваецца супрацьстаяньне апазыцыі і ўладаў


ТБІЛІСІ. У Грузіі працягваецца супрацьстаяньне апазыцыі і ўладаў. Пасьля начы ля будынку парляманту заставалася некалькі сотняў дэманстрантаў, якія цягам дня разышліся. Апазыцыя мае намер аднавіць свае акцыі пратэсту ў панядзелак. Тым часам лідэр Аджарскай аўтаноміі Аслан Абашыдзэ, які зараз знаходзіцца ў Маскве, заявіў, што ня мае намеру прасіць у Расеі ўзброеннага ўмяшальніцтва ў сытуацыю ў Грузіі. Пры гэтым ён, аднак, падкрэсьліў, што міжнародная супольнасьць не павінна дапусьціць, каб да ўлады ў Грузіі прыйшлі сілы, падобныя бальшавісцкім ці фашысцкім.
XS
SM
MD
LG