Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:43 ]  Лідэр апазыцыі заклікаў грузінскага прэзыдэнта да адстаўкі


ТБІЛІСІ: Лідэр галоўнай апазыцыйнай партыі Грузіі Міхаіл Саакашвілі заклікаў прэзыдэнта Эдуарда Шэварднадзэ да адстаўкі. “ Мы павінны замяніць усе патрабаваьні зьвязаныя з выбарамі, на патрабаваньні адстаўкі Шэварднадзэ. Гэта ён адказны за сфальшаваньне выбараў, ён першы адмовіўся ад дыялёгу, і гэта ён ня хоча йсьці на ніякія сасупкі”. Прамаўляючы перад натоўпам прыхільнікаў апазыцыі ля будынку парляменту Саакашвілі заявіў, што няма шанцаў на разьвязку крызісу вакол вынікаў нядаўніх выбараў. 8 лістапада, два апазыцыйныя блёкі распачалі безупынныя акцыі пратэсту. Дэманстранты цьвердзяць, што не пра-ўрадавы блёк, але менавіта апазыцыйныя партыі перамаглі на выбарах 2 лістапада. Прыхільнікі апазыцыі настойваюць на паўторных выбарах, а калі іхныя патрабаваньні ня будуць задаволеныя, на адстаўцы прэзыдэнта Шэварднадзэ.
XS
SM
MD
LG