МАСКВА. Паводле намесьніка генеральнага пракурора Расеі Ўладзіміра Калесьнікава, тэрмін знаходжаньня ў турме былога кіраўніка нафтавай кампаніі ЮКОС Міхаіла Хадаркоўскага можа быць працягнуты нават да двух гадоў, калі столькі часу спатрэбіцца, каб правесьці сьледзтва ў ягонай справе.
Прамаўляючы ў сераду ў расейскай Дзярждуме, Калесьнікаў заявіў, што Хадаркоўскі вінаваты ў тым, што шмат людзей у Расеі не атрымліваюць пэнсіяў і заробкаў ды выказаў шкадаваньне, што былога кіраўніка ЮКОСу нельга пасадзіць больш чым на 10 гадоў.
У адказ, грамадзкая арганізацыя “Адкрытая Расея” распаўсюдзіла заявў, яу якой гаворыцца, што прамова намесьніка генеральнага пракурора ў парляманце адназначна сьведчыць пра палітычны характар справы супраць Міхаіла Хадаркоўскага і кампаніі ЮКОС.