Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:41 ]  Робэртсан:больш эўрапэйскіх войскаў у Афганістан


АРЛЯНДА. ФЛЁРЫДА. Генеральны сакратар НАТА Джордж Робэртасан заклікаў эўрапэйскія краіны павялічыць колькасьць сваіх жаўнераў у Афганістане. Прамаўляючы ў часе парляманцкай асамблеі Альянсу ў амэрыканскім горадзе Арлянда, Робэртсан адзначыў, што правал місіі НАТА ў Афганістане прывядзе да распаўсюджваньня тэрарызму, павілічэньня памераў кантрабанды наркотыкаў ды большай колькасьці ўцекачоў. Сёньня ў Вашынгтоне Робэртсан сустрэнецца з прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам. Гэта развітальны візыт Робэртсана ў ЗША, бо ў наступным годзе ён зыходзіць з пасады генеральнага сакратара НАТА.
XS
SM
MD
LG