Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:20 ]  "Жалезны кулак" Эль-Рыяду супраць тэрарыстаў


РЫЯД. Кароль Савудаўскай Арабіі Фахд заявіў, што ўлады краіны гатовыя зарбіць жорсткія захады супраць тэрарыстаў, адказных за апошні тэрарэстычны замах у Эль-Рыядзе, у выніку якога загінулі 17 чалавек, а 120 былі параненыя. Паводле афіцынага прэсавага агенцтва Савудаўскай Арабіі, прамаўляючы ў часе паседжаньня ўраду, кароль прапярэдзіў, што, цытую, “Эль-Рыяд будзе жалезным кулаком наносіць удары па кожнаму, хто паспрабуе парушыць бясьпеку краіны і яе грамадзянаў”. У савудаўскай сталіцы зробленыя дадатковыя захады ў бясьпецы каб не дапусьціць да новых тэрарэстычных замахаў. У кварталах, дзе жывуць замежнікі, знаходзіцца войска, паліцыя і бронетранспарцёры. Раней афіцыйныя асобы ЗША і Савудаўскай Арабіі заявілі, што за апошнім замахам у Эль-Рыядзе, хутчэй за ўсё, стаяць зьвязаныя з Аль-Кайдай тэрарысты.
XS
SM
MD
LG