РАМАЛА. Ізраільскія службы бясьпекі дэпартавалі з Заходняга Берагу Ярдану ў паласу Газа палестынскага ваяўніка. 26-ці гадовы Камаль Ідрыс уваходзіць у склад узброенай групоўкі, якая нясе адказнасьць за напады на ізраільцаў у раёне гораду Хеўрон.
Палестынцы, а таксама міжнародныя праваабарончыя арганізацыі лічаць, што гэткая дэпартацыя ёсьць парушэньнем міжнароднага заканадаўства.