Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:42 ]  Эўразьвяз імкнецца да збліжэньня з Украінай


КІЕЎ. Эўрапейскі Зьвяз цягам бліжэйшых месяцаў распрацуе плян дзеяньняў па зьбліжэньні з Украінай. Пра гэта сёньня заявіў Камісар Эўразьвязу ў пытаньнях замежных справаў Крыс Патэн падчас сустрэчы з прэзыдэнтам Украіны Леанідам Кучмам. Паводле Патэна, Эўразьвяз не разглядае адносіны з Украінай “праз прызму дачыненьняў з Расеяй”. Эўракамісія паспрабуе прадэманстраваць, што "для Эўропы не існуе падвойных стандартаў у наданьні Украіны статусу дзяржавы з рынкавай эканомікай” – падкрэсьліў камісар. Патэн таксама паведаміў, што Эўразьвяз дапаможа Кіеву дабудаваць энэргаблёкі на Ровенскай і Хмяльніцкай АЭС, каб працы там былі завершаныя ў адпаведнасьці з эўрапейскімі стандартамі.
XS
SM
MD
LG