Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:55 ]  58 краінаў не падалі справаздачы ў ААН у барацьбе з тэрарызмам


НЬЮ-ЁРК. ААН давяла да шырокага ведама спіс 58 краінаў, якія да 31 кастрычніка – тэрміну, усталяванага ААН, не падалі справаздачы пра захады ў барацьбе з тэрарызмам, уключна зь фінансаваньнем тэрарыстаў і наданьня ім прытулку. У сьпісе—пераважна самыя бедныя краіны Азіі і Афрыкі, а таксама краіны Акеаніі. Рэзалюцыя Рады Бясьпекі ААН, ухваленая ўвосень 2001 году, неўзабаве пасьля тэрактаў 11 верасьня, абавязвае ўсе краіны-сябры ААН прыняць законы ў барацьбе з тэрарызмам і зрабіць захады дзеля спыненьня дзейнасьці тэрарыстычных арганізацыяў.
XS
SM
MD
LG