ТБІЛІСІ. У масавай акцыі пратэсту, зарганізаванай грузінскай апазыцыяй, узялі ўдзел каля 5 тысячаў чалавек – знана менш, чым плянавалі арганізатары.
Лідэр грузінскай апазыцыі Міхаіл Саакашвілі ўчора заклікаў прэзыдэнта Эдуарда Шэварнадзэ спыніць фальсіфікацыю вынікаў нядзельных парляманцкіх выбараў ды прызнаць перамогу апазыцыйнага “Нацыянальнага руху”.
(Саакашвілі) “Мы заклікаем Эдуарда Шэварнадзэ прызнаць сваю паразу ды неадкладна пайсьці ў адстаўку.
Між тым, паводле афіцыйных дадзеных, пасьля падліку 65% галасоў, перамагае пра-урадавы блёк “За новую Грузію”, які атрымаў 25,5% галасоў – на 1% больш, чым “Нацыянальны рух”.
Апазыцыйная дэманстрацыя праходзіць у прысутнасьці войска і паліцыі, якія былі сьцягнутыя ў Тбілісі каб запабегчы магчымым беспарадкам.