АШГАБАД. Туркмэнскія ўлады значна ўзмацнілі пакараньні для парушальнікаў правілаў дарожнага руху. Тых, хто ня можа заплаціць штраф на мейсцы, цяпер дазваляецца адпраўляць на прымусовыя работы па зборы бавоўны як мінімум на 10 дзён.
Напярэдадні прэзыдэнт Туркмэністану Ніязаў скрытыкаваў кіраўнікоў сельскай гаспадаркі за невыкананьне пляну збору бавоўны.