Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:43 ]  Чарговыя ахвяры ў Іраку


БАГДАД. На поўначы Іраку ў горадзе Масул у выніку выбуху фугасу забітыя двое амэрыканскіх вайскоўцы і яшчэ двое параненыя. У навакольлях іншага гораду на поўначы краіны – Тыкрыту – загарэўся нафтаправод. Улады кажуць пра дывэрсію. Часовая амэрыканская адміністрацыя ў Іраку ўчора папярэдзіла пра магчымае абвостраньне сытуацыі ў зьвязку з заклікамі апазыцыйных групаў наладзіць акцыі пратэсту супраць прысутнасьці замежных войскаў у краіне. Учора у часе непарадкаў у Багдадзе загінулі двое мясцовых жыхароў.
XS
SM
MD
LG