БЭЛГРАД. У Бэлградзе другі дзень запар працягваюцца антыўрадавыя дэманстрацыі, арганізаваныя прафсаюзамі. Учора маніфэстацыя прайшла мірна, хоць улады і не давалі дазволу на яе правядзеньне. Сёньня сэрбская паліцыя выкарыстала сілу, каб разагнаць людзей ад будынку парлямэнту. Лёгка параненыя два чалавекі. Дэманстранты патрабуюць адстаўкі ўраду Сэрбіі, датэрміновых выбараў і спыненьня прыватызацыі дзяржаўных прадпрыемстваў.