Вашынгтон. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш вітаў рашэньне міжнароднай канфэрэнцыі ў Мадрыдзе выдаткаваць 13 мільярдаў даляраў на аднаўленьне Іраку.
(Буш) “Перад намі яшчэ шмат працы. Шмат, таму, што ў свабоды ў Іраку ёсьць ворагі”.
Самі Злучаныя Штаты выдзяляюць на гэтую мэту найбольш грошай - 20 мільярдаў даляраў.
У заяве Буша адзначаецца, што рашэньні мадрыцкай канфэрэнцыі будуць спрыяць дэмакратызацыі Іраку. Паводле прэзыдэнта ЗША, вольны Ірак павінен стаць прыкладам для усяго Блізкага Ўсходу.