Тэгеран Сёньня ў Іран прыбываюць экспэрты Міжнароднай агэнцыі атамнай энэргэтыкі (МАГАТЭ). Іх мэта – праверка дадзеных справаздачы аб ядзернай праграме Ірану, які прадаставіў урад гэтай краіны. Паведамляецца, што асаблівую ўвагу экспэжрты нададуць вытварчастьці па ўзбагачэньні урану, які можа выкарыстоўвацца дзеля стварэньня ядзернай зброі. Тэгеран сьцвяржае, што ў справаздачы адлюстравваныя ўсе асьпэкты ягонай ядзернай праграмы і адхіляе любыя абвінавачваньні ў распрацоўцы ядзернай зброі.