Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:43 ]  Прэмію імя Сахарава атрымае ААН


СТРАСБУРГ. Міжнародную прэмію ў правох чалавека імя Андрэя Сахарава, якую прысуджае Эўрапэйскі Парлямант, атрымала Арганізацыя Аб’еднаных нацыяў. У такі спосаб Эўрапарлямант ушанаваў памяць адмысловага прадстаўніка ААН у Іраку Сэрджыо Віэры дэ Мэлу, які загінуў сёлета ў жніўні ў Багдадзе. Плянуецца, што цырымонія ўручэньня ўзнагароды адбудзецца ў пачатку студзеня наступнага году ў часе візыту генеральнага сакратара ААН Кофі Анана ў Брусэль.
XS
SM
MD
LG