Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:50 ]  У Іраку расьце колькасьць нападаў на вайскоўцаў ЗША


БАГДАД. У Іраку павялічылася колькасьць нападаў на амэрыканскіх вайскоўцаў. Як паведаміў у часе прэсавай канфэрэнцыі ў Багдадзе камандуючы войскам ЗША генерал Рыкаржа Санчэз, цягам тыдню адбываецца прыкладна 35 такіх нападаў. Сёньня ў тунэлі ў цэнтры Багдаду ў часе руху ваеннай калёны ўзарвалася самаробная бомба. Лёгка параненыя два амэрыканскія вайскоўцы. Яшчэ адна бомба ўзарвалася на шляху аўтакалёны ў горадзе Эль-Фалуджа. Падрабязнасьці пакуль не паведамляюцца.
XS
SM
MD
LG