БАЙКАНУР.КАЗАХСТАН. З касмадрому “Байканур” сёньня раніцай запушчаны касьмічны карабель “Саюз” зь міжнардным экіпажам на борце.
Амэрыканскі астранаўт Майкл Фоўл, расйескі касманаўт Аляксандар Калеры і гішпанец Пэдро Дукэ павінны даляцець да Міжнароднай касьмічнай станцыі ў панядзелак. Фоўл і Калеры зьменяць на борце станцыі расейца Юрыя Маленчанка і амэрыканца Эдварда Лу. Разам зь імі 28 кастрычніка на Зямлю вернецца і гішпанскі астранаўт. Стыкоўка “Саюзу” зь Міжнароднай касьмічнай станцыяй заплянаваная на 20 кастрычніка.