БАГДАД. Замаховец-самагубца падарваў сябе сёньня каля амбасады Турэччыны ў Багдадзе. У выніку выбуху былі параненыя дзьве асобы.
Прадстаўнік войска ЗША, палкоўнік Пітэр Мэнсур паведаміў, што сярод параненых – тэхнічны супрацоўнік турэцкай амбасады, а таксама ірацкі рабочы, што працаваў у будынку дыпляматычнага прадстаўніцтва Турэччыны.
(Мэнсур) Аўтамабіль, які ехаў перад уваходам у турэцкую амбасаду ўзарваўся. Загінуў кіроўца – дзье асобы у будынку параненыя. Але іхным жыцьцям нічога не пагражае. Параеныя былі перавезеныя ў мйсцовы шпіталь. Ніякіх іншых пашкоджаньняў, пра якія б мы ведалі, няма”.
Гэта другі самагубчы замах у Багдадзе цягам апошніх трох дзён, зьдзесьны пры дапамозе наладаванага выбухоўкай аўтамабілю.
Агенцтва REUTERS паведамляе, што адразу пасьля замаху, амэрыканскія вайскоўцы ачапілі будынак амбасады калючым дротам ды не дазволілі знаходзіцца на месцы здарэньня журналістам.
Замах адбыўся праз тыдзень пасьля таго, як Турэччына вырашыла накіраваць свае міратворчыя сілы ў суседні Ірак нягледзячы на моцны супраціў сябраў ірацкай часовай Кіруючай Рады і асабліва прадстаўнікоў курдскай грамады.
Між тым ў ірацкім горадзе Карбала 18 чалавек былі параненыя ў выніку сутычак паміж шыіцкімі групоўкамі, якія пачаліся пасьля таго, як прадстаўнікі адной зь іх паспрабавалі кантраляваць мясцовыя сьвятыні – магілы некалькіх імамаў.